/Сесіі УСНП і УК НПКСК / Ракета-носьбіт серыі "Чанчжэн-7 Y2" прайшла тэхнічную ацэнку
  2017-03-03 09:14:26  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Ракета-носьбіт новага пакалення "Чанчжэн-7 Y2", прызначаная для вывядзення ў красавіку гэтага года ў космас грузавога карабля "Цяньчжоу-1", ужо прайшла тэхнічную ацэнку і неўзабаве будзе дастаўлена на касмадром Вэньчан / правінцыя Хайнань, Паўднёвы Кітай /. Пра гэта паведаміў кіраўнік камітэта па навукова-тэхнічных пытаннях Кітайскага аб'яднання касмічных тэхналогій Баа Вэймінь.

У інтэрв'ю кар. Сіньхуа навуковец, які з'яўляецца таксама членам Усекітайскага камітэта НПКСК, паведаміў, што паспяховая распрацоўка ракет серыі "Чанчжэн-7" значна пашырыла магчымасці Кітая па выхаду ў адкрыты космас, што дазволіла закласці трывалую аснову для рэалізацыі кітайскай праграмы развіцця пілатуемай арбітальнай станцыі і прагрэсу айчыннай касмічнай навукі . Грузападымальнасць ракеты гэтай серыі на калязямной арбіце складае 13,5 тоны. 25 чэрвеня 2016 ракета-носьбіт "Чанчжэн-7 Y1" здзейсніла паспяховы палёт з касмадрома Вэньчан.

"Цяньчжоу-1" - першы грузавы касмічны карабель, створаны Кітаем з апорай на ўласныя сілы. На яго ўскладаюцца місіі па стыкоўцы з арбітальнай лабараторыяй "Цяньгун-2" і дазапраўкі палівам на арбіце. Гэтыя місіі павінны падрыхтаваць да стварэння кітайскай пілатуемай касмічнай станцыі, якая павінна з'явіцца прыкладна ў 2022 годзе. "Цяньчжоу-1" быў дастаўлены на стартавую пляцоўку Вэньчан 13 лютага гэтага года.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040