У 2017 годзе адносіны паміж двума берагамі Тайваньскага праліва становіцца больш складанымі і суровымі, у міжберагавых адносінах прыкметна павялічваецца колькасць фактараў нявызначанасці, а таксама выклікаў і рызык. Пра гэта напярэдадні заявіў кіраўнік Канцылярыі Дзяржсавета КНР па справах Тайваня Чжан Чжыцзюнь на палях штогадовых сесій УСНП і УК НПКСК.
Ён адзначыў, што кантынентальная частка Кітая працягне прытрымлівацца "кансенсусу 1992 года", які адлюстроўвае прынцып аднаго Кітая, усімі сіламі абараняць палітычную аснову мірнага развіцця міжберагавых адносін.
"Мы будзем рашуча процідзейнічаць і спыняць любыя раскольніцкія дзеянні прыхільнікаў "незалежнасці Тайваня", старацца падтрымліваць мір і стабільнасць у Тайваньскім праліве," - падкрэсліў ён.
Чжан Чжыцзюнь заявіў пра гатоўнасць мацерыковай часткі Кітая ўсяляк пашыраць абмены і супрацоўніцтва паміж суайчыннікамі па абодва бакі Тайваньскага праліва ў розных сферах, прасоўваць сумеснае сацыяльна-эканамічнае развіццё берагоў Тайваньскага праліва і садзейнічаць працэсу мірнага ўз'яднання краіны.