/Сесіі УСНП і УК НПКСК/ Хэ Ліфэн: развіццё Кітая садзейнічае інтэграцыі сусветнай эканомікі
  2017-03-06 17:45:12  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Хэ Ліфэн сказаў, што кітайскі рынак з насельніцтвам больш за 1,3 млрд чалавек спрыяе павелічэнню занятасці ў краінах, якія падтрымліваюць цесныя гандлёва-эканамічныя сувязі з КНР. На долю Кітая прыпадае каля 15 працэнтаў агульнага аб'ёму глабальнай эканомікі, аднак у мінулым годзе Кітай забяспечыў звыш 30 прац. прыросту сусветнай эканомікі. Гэта лічыцца надзвычайным поспехам, падкрэсліў ён.

Чыноўнік адзначыў, што вынікі развіцця кітайскай эканомікі ў мінулым годзе -- вялікія. За ўвесь 2016 год з беднасці было выведзена звыш 12 млн чалавек, доля тых, хто мае патрэбу, у агульнай колькасці насельніцтва краіны знізілася да 4,5 прац.

Згодна з дакладам аб рабоце ўрада, з якім 5 сакавіка выступіў прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян на 5-й сесіі УСНП 12-га склікання, сёлета рост эканомікі КНР чакаецца на ўзроўні каля 6,5 прац.

Каментуючы гэты факт, Хэ Ліфэн адзначыў, што занятасць з'яўляецца важным пытаннем для Кітая. Гэта можа быць належным чынам ўрэгулявана толькі пры падтрыманні пэўных тэмпаў развіцця эканомікі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040