У дакладзе аб рабоце ўрада, з якім у нядзелю на адкрыцці 5-й сесіі УСНП 12-га склікання выступіў прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян, агучана мэта: скараціць вытворчыя магутнасці ў металургічнай галіне на 50 млн тон у 2017 годзе. Як стала вядома кар. Сіньхуа на пленарным пасяджэнні дэлегацыі з правінцыі Хэбэй, сёлета ўлады правінцыі плануюць скараціць вытворчыя магутнасці ў металургіі на 31,86 млн тон, у тым ліку выплаўку сталі - на 15,62 млн тон, чыгуну - на 16,24 млн тон.