Міністр фінансаў КНР Сяа Цзе ў аўторак заявіў, што Кітай здольны кантраляваць агульны аб'ём запазычанасці мясцовых урадаў шляхам прыняцця шэрагу мер.
Пра гэта міністр сказаў сёння на прэс-канферэнцыі, наладжанай у рамках 5-й сесіі УСНП 12-га склікання.
Па словах Сяа Цзе, даўгавыя рызыкі кітайскага ўрада, дзякуючы невысокай пазыковай нагрузцы, у цэлым, застаюцца кантраляванымі. У канцы мінулага года аб'ём рэшткаў па запазычанасцях цэнтральнага і мясцовых урадаў Кітая склаў каля 27,33 трлн юаней, узровень пазыковай нагрузкі - прыкладна 36,7 працэнта.
Да канца гэтага году, як мяркуецца, узровень пазыковай нагрузкі моцна не зменіцца, сказаў Сяа Цзе.
Для скарачэння даўгавых рызык мясцовых урадаў Мінфін ужо прыняў шэраг мер, у тым ліку, быў распрацаваны механізм экстранага рэагавання на даўгавыя рызыкі.
У далейшым, адзначыў Сяа Цзе, міністэрства працягне рацыянальна абмяжоўваць аб'ёмы эмісіі новых пазык на месцах. Патрэбы рэгіёнаў у фінансаванні будуць забяспечвацца за кошт пераходу ад кароткатэрміновых пазыковых абавязацельстваў да сярэдне- і доўгатэрміновых. Да таго ж, гэта дазволіць скараціць выдаткі на фінансаванне, сказаў міністр.
Акрамя таго, міністэрства зробіць больш жорсткім лімітнае і бюджэтнае кіраванне ў дачыненні да пазык мясцовых урадаў, будзе ўдасканальваць механізм ацэнкі і папярэджання рызык, а таксама рэжым тэрміновага рэагавання на даўгавыя рызыкі, паведаміў міністр. -0-