/Сесіі УСНП і УК НПКСК/ Эканамічнае развіццё павінна адбівацца на ўзроўні жыцця насельніцтва
  2017-03-07 17:35:42  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян у панядзелак прыняў удзел у групавым пасяджэнні дэлегацыі правінцыі Шаньдун /Усходні Кітай/ на 5-й сесіі УСНП 12-га склікання. Кіраўнік урада заслухаў выступленні дэпутатаў і ў сваёй прамове засяродзіў увагу на пытаннях забеспячэння стабільнага эканамічнага росту, руху наперад рэформаў і паляпшэння жыцця насельніцтва.

"У мінулым годзе нашай краіне даводзілася сутыкацца з большымі цяжкасцямі, чым чакалася, - прызнаў прэм'ер. - Тым не менш яны былі пераадолены, і поспехі, дасягнутыя з такой цяжкасцю, заклалі добрую аснову для сацыяльна-эканамічнага развіцця ў гэтым годзе".

Аб'ём кітайскай эканомікі перавысіў 11 трлн долараў ЗША, нагадаў прэм'ер. Усталяваны на 2017 г. мэтавы паказчык эканамічнага росту - прыкладна 6,5 прац. - дасць магчымасць гаварыць не толькі аб захаванні сярэдневысокіх тэмпаў росту, але абяцае і большы прырост эканомікі, чым у мінулым годзе, што будзе спрыяць падтрыманню досыць высокага ўзроўню занятасці, сказаў ён .

Каб выйсці на мэтавае значэнне росту, неабходна, на думку кіраўніка ўрада, прасоўваць рэформы, асабліва ў сферы прапановы, паскараць працэс замены старых рухаючых сіл новымі, умацоўваць вядучую ролю інавацый цягам трансфармацыі і апгрэйду эканомікі. І тут самы вялікі патэнцыял крыецца ў тым, каб 1,3 з лішнім млрд кітайцаў змаглі праяўляць сваю актыўнасць і творчыя магчымасці, падкрэсліў Лі Кэцян і ўказаў на неабходнасць адміністрацыйнай рэформы, палягчэння падатковага цяжару, заахвочвання масавага прадпрымальніцтва і інавацыйнай дзейнасці.

Усё тое, што прыносіць развіццё, у канчатковым выніку павінна выяўляцца ў паляпшэнні жыцця народа, заявіў Лі Кэцян. У сувязі з гэтым ён заявіў пра неабходнасць надаваць самую сур'ёзную ўвагу пытанню занятасці і ўсімі спосабамі ствараць новыя працоўныя месцы. Акрамя таго, актыўна і нястомна варта займацца пытаннямі адукацыі, аховы здароўя, сацзабеспячэння, жыллёвага забеспячэння, аховы навакольнага асяроддзя, бяспекі прадуктаў харчавання і лекавых сродкаў, сказаў прэм'ер. -0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040