Ван І: Ініцыятыва "Пояс і шлях" належыць не толькі Кітаю, але і ўсяму свету
  2017-03-08 10:31:01  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Ініцыятыва "Пояс і шлях" належыць не толькі Кітаю, але і ўсяму свету. Яна была вылучана Кітаем, але ўвесь свет мае магчымасць пажынаць плады яе рэалізацыі. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў КНР Ван І ў сераду на прэс-канферэнцыі ў рамках штогадовай сесіі УСНП.

Як адзначыў Ван І, прайшло крыху больш за тры гады пасля вылучэння старшынёй КНР Сі Цзіньпінам ініцыятывы "Пояс і шлях", за гэты час міждзяржаўнае супрацоўніцтва ў яе рамках імкліва развіваецца, што робіць ініцыятыву адной з найбольш перспектыўных пляцовак міжнароднага ўзаемадзеяння.

Па словах кіраўніка кітайскага МЗС, дасягнутыя поспехі ў рэалізацыі ініцыятывы "Пояс і шлях" абумоўлены адстойваннем прынцыпу "сумеснага кансультавання, сумеснага будаўніцтва і сумеснага карыстання".

Сёння рэалізацыя ініцыятывы "Пояс і шлях" асабліва важная ва ўмовах распаўсюджвання пратэкцыянізму і ўнілатэралізму, падкрэсліў Ван І.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040