Кіраўнік МЗС КНР: Кітай гатовы працягваць развіццё партнёрства з Еўропай
  2017-03-09 09:13:23  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай, надаючы павышаную ўвагу стратэгічнаму статусу і важнай ролі Еўропы, гатовы працягваць развіццё кітайска-еўрапейскага партнёрства ў галіне міру, росту, рэформаў і цывілізацый. Пра гэта ў сераду заявіў міністр замежных спраў КНР Ван І на прэс-канферэнцыі ў рамках штогадовай сесіі УСНП.

Кітай і Еўропа павінны паважаць разумныя заклапочанасці адно аднаго, пазбаўляцца ад перашкодаў на шляху развіцця двухбаковага супрацоўніцтва і сумеснымі намаганнямі прасоўваць мультылатэралізм, садзейнічаць працэсу станаўлення шматпалярнага светапарадку, адзначыў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Кітая, адказваючы на пытанне журналіста адносна развіцця кітайска-еўрапейскіх сувязяў.

Па словах міністра, ЕС - гэта механізм рэгіянальнага супрацоўніцтва, які з'явіўся раней за іншыя і атрымаў найбольш хуткае развіццё пасля заканчэння Другой сусветнай вайны. У цяперашні час перад Еўропай паўсталі некаторыя цяжкасці і выклікі, але разам з тым яны прадастаўляюць ЕС магчымасці дасягнуць сталасці.

Кітай працягне падтрымліваць працэс інтэграцыі ў Еўропе і будзе рады стаць сведкам больш высокага ўзроўню стабільнасці, згуртаванасці і росквіту ў ЕС, дадаў Ван І.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040