У выніку актывізацыі кантактаў і сумесных намаганняў абодвух бакоў кітайска-амерыканскія адносіны рухаюцца ў напрамку стабільнага і пазітыўнага развіцця, заявіў міністр замежных спраў КНР Ван І ў сераду на прэс-канферэнцыі ў рамках 5-й сесіі УСНП 12-га склікання.
Міністр адзначыў, што ў мінулым месяцы старшыня КНР Сі Цзіньпін правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам. Лідары дзвюх дзяржаў пацвердзілі важнасць прыхільнасці прынцыпу "аднаго Кітая", яны таксама падкрэслілі неабходнасць садзейнічання далейшаму развіццю кітайска-амерыканскіх адносін на новай зыходнай кропцы, што вызначыла кірунак развіцця двухбаковых адносін.
У цяперашні час абодва бакі падтрымліваюць эфектыўныя кантакты па пытаннях узаемадзеяння лідараў дзвюх дзяржаў і кантактаў паміж бакамі на розных узроўнях, а таксама пашырэння двухбаковага супрацоўніцтва ў розных галінах, адзначыў Ван І.
Кітай і ЗША цалкам могуць стаць добрымі партнёрамі па супрацоўніцтве, але для гэтага неабходна кіравацца дамоўленасцямі лідараў дзвюх краін і прытрымлівацца прынцыпу адмовы ад канфлікту і канфрантацыі, узаемнай павагі і агульнага выйгрышу, падкрэсліў ён.