Кітайскі юань захавае стабільнасць у 2017 годзе
  2017-03-10 13:53:54  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Курс кітайскай валюты юаня ў гэтым годзе "аўтаматычна" захавае стабільную тэндэнцыю развіцця. Пра гэта заявіў сёння кіраўнік Народнага банка Кітая /Цэнтрабанка/ Чжоу Сяачуань.

Перадумовамі да гэтага стане агульнае стабільнае і больш здаровае развіццё кітайскай эканомікі, працяг структурных рэформаў у сферы прапановы і захаванне ўпэўненасці міжнароднай супольнасці ў кітайскай эканоміцы, адзначае галоўны банкір краіны.

"Вялікіх зменаў у палітыцы Цэнтрабанка ў 2017 годзе не будзе, аднак да яе ажыццяўлення і нагляду за яе выкананнем мы будзем падыходзіць больш акуратна", - сказаў ён на палях штогадовай сесіі УСНП.

Кіраўнік Цэнтрабанка таксама ўказаў на непрадказальнасць на валютным рынку з-за шэрагу фактараў нявызначанасці як унутры краіны, так і за мяжой, заявіўшы, што ваганні становяцца нармальнай з'явай.

Ён назваў кітайскія інвестыцыі за мяжу і выдаткі па іншых артыкулах прычынай ваганняў курсу юаня ў другой палове 2016 года. Гэтыя паказчыкі апынуліся большымі, чым у папярэднія гады, сказаў ён.

Ён таксама адзначыў, што росту ваганняў курсу юаня таксама спрыяў значны рост кошту амерыканскага долара з-за "нечаканых" змен пасля абрання Трампа на пост прэзідэнта ЗША.

Кітайскі юань аслабеў больш чым на 6 працэнтаў супраць долара ў мінулым годзе, але застаўся параўнальна стабільным да кошыка валют.

У дакладзе аб рабоце ўрада, з якім выступіў прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян 5 сакавіка на адкрыцці цяперашняй сесіі УСНП, падкрэсліваецца гатоўнасць Кітая працягваць рынкава-арыентаваную рэформу механізму фарміравання абменнага курсу кітайскага юаня пры захаванні стабільнага месца юаня ў міжнароднай валютнай сістэме.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040