Кіраўнік кітайскага ЦБ выступае супраць празмернага пляткарства вакол кожнай аперацыі, звязанай з манетарнай палітыкай
  2017-03-10 15:32:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай праводзіць "прадбачлівую і нейтральную" манетарную палітыку, і не варта надаваць празмерную ўвагу інтэрпрэтацыі кожнай рынкавай аперацыі і цэнавых змяненняў, звязаных з ёй, заявіў кіраўнік Народнага банка Кітая Чжоу Сяачуань.

"Мы выкарыстоўваем інструменты манетарнай палітыкі, каб задаць патрэбны накірунак рынкавым цэнам і чаканням", - заявіў сёння кіраўнік ЦБ на прэс-канферэнцыі ў рамках штогадовай сесіі Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў.

Чжоу Сяачуань адзначыў, што залішняя ліквіднасць вельмі шкодная для эканомікі - яна можа прывесці да ўтварэння пузыроў цэн на актывы.

"Калі прадбачлівая манетарная палітыка будзе схіляцца ў бок большай нейтральнасці, то гэта спрыяльна адаб'ецца на ажыццяўленні структурнай рэформы на баку прапановы", - сказаў галоўны банкір краіны.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040