Сі Цзіньпін прысутнічаў на сустрэчы з дэпутатамі УСНП і членамі УК НПКСК з прадстаўнікоў нацменшасцяў
  2017-03-13 09:48:48  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у суботу ўвечары прысутнічаў на сустрэчы з дэпутатамі УСНП і членамі УК НПКСК з прадстаўнікоў нацменшасцяў, якія знаходзяцца ў сталіцы для ўдзелу ў штогадовых сесіях.

Сі Цзіньпін, які займае таксама пасады генеральнага сакратара ЦК КПК і старшыні Цэнтральнага ваеннага савета, з іншымі партыйнымі і дзяржаўнымі кіраўнікамі краіны ў 19:45 увайшоў у банкетную залу Дома народных сходаў пад бурныя апладысменты прысутных.

"Добры вечар, генеральны сакратар"! - горача павіталася з ім дэпутат УСНП ад Тыбецкага аўтаномнага раёна Галзан Джалгар.

Сі Цзіньпін вельмі ўзрадаваўся, даведаўшыся пра паляпшэнне ўмоў жыцця ў яе вёсцы, і папрасіў яе перадаць прывітанне аднавяскоўцам.

Заслухаўшы гаворку аднаго з дэпутатаў з Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна, Сі Цзіньпін папрасіў яго прыкласці намаганні для садзейнічання нацыянальнай згуртаванасці.

У сходзе прынялі ўдзел і іншыя члены ПК Палітбюро ЦК КПК, уключаючы Лі Кэцяна, Чжан Дэцзяна, Юй Чжэншэна, Лю Юньшаня, Ван Цішаня і Чжан Гаалі.

Размаўляючы з дэпутатамі УСНП і членамі УК НПКСК з прадстаўнікоў нацменшасцяў, партыйныя і дзяржаўныя кіраўнікі заклікалі іх змагацца за ажыццяўленне мары аб вялікім адраджэнні кітайскай нацыі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040