Гандлёвая вайна паміж КНР і ЗША не прынясе нічога, акрамя шкоды, заявіў у суботу міністр камерцыі КНР Чжун Шань на прэс-канферэнцыі ў рамках 5-й сесіі УСНП 12-га склікання.
Чжун Шань падкрэсліў, што Кітаю патрэбныя ЗША, Злучаным Штатам таксама патрэбен Кітай. На долю Кітая прыпадае 26 прац. экспартуемых ЗША самалётаў "Боінг", 56 прац. амерыканскага экспарту соевых бабоў, 16 прац. аўтамабіляў, што вывозяцца з ЗША, і 15 прац. інтэгральных схем, якія пастаўляюцца ЗША на міжнародны рынак.
"Апошнія 10 гадоў сярэднегадавы рост амерыканскага экспарту ў Кітай складаў 11 працэнтаў, між тым экспарт Кітая ў ЗША штогод у сярэднім ўзрастаў толькі на 6,6 прац.," - адзначыў Чжун Шань.