ЗША імкнуцца ўстанавіць з Кітаем канструктыўныя адносіны, арыентаваныя на вынік
  2017-03-14 15:35:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Выконваючая абавязкі памочніка дзяржсакратара ЗША Сьюзан Торнтан у панядзелак заявіла, што ЗША імкнуцца ўсталяваць з Кітаем "канструктыўныя адносіны, арыентаваныя на вынік".

На наладжанай у панядзелак прэс-канферэнцыі С. Торнтан адзначыла, што дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан, які ў хуткім часе наведае з візітам Кітай, абмяркуе з кітайскім бокам існуючыя выклікі і спрыяльныя магчымасці для супрацоўніцтва. Па словах С. Торнтан, яго цяперашняя паездка, у асноўным, мае на мэце ўсталяванне паміж ЗША і Кітаем "канструктыўных адносін, арыентаваных на вынік".

У той жа дзень на чарговай прэс-канферэнцыі афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША Марк Тонер заявіў, што Кітай з'яўляецца важным іграком у міжнародных справах. Калі ЗША і Кітай змогуць знайсці кропкі судакранання і на гэтай аснове весці сваё супрацоўніцтва, гэта прынясе карысць усяму Азіяцка-Ціхаакіянскаму рэгіёну.

Нагадаем, што раней Дзярждэпартамэнт ЗША апублікаваў заяву, у якой паведаміў, што 15 сакавіка Р. Тылерсан прыбудзе ў Японію, 17 сакавіка адправіцца ў Рэспубліку Карэя, а 18 сакавіка пачне свой візіт у Кітай.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040