Мільён працоўных месцаў створаны ў ЗША за год дзякуючы супрацоўніцтву з КНР
  2017-03-15 10:43:54  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Мільён новых працоўных месцаў створаны ў ЗША ў мінулым годзе дзякуючы супрацоўніцтву з Кітаем. Пра гэта заявіў 15 сакавіка прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян.

Паводле яго слоў, гэта сведчыць аб тым, што Злучаныя Штаты атрымліваюць салідную выгаду ад гандлёва-інвестыцыйнага ўзаемадзеяння з КНР.

«Мне распавялі, што пры пастаўках кітайскай прадукцыі ў ЗША да 90% прыбытку атрымлівае менавіта амерыканскі бізнес. Кітайскія кампаніі атрымліваюць толькі 2-3% агульнага прыбытку», – адзначыў прэм'ер. На думку кіраўніка ўрада, гэта сведчыць аб неабгрунтаванасці амерыканскіх выказванняў аб «несумленнай» кітайскай гандлёва-інвестыцыйнай палітыцы. «Сапраўды, у нас існуюць рознагалоссі ў гэтай сферы, але ўпэўнены, што мы зможам вырашыць іх за сталом перамоў. Галоўнае – падтрымліваць дыялог», – адзначыў Лі Кэцян.

Ён зноў нагадаў, што гарантам нармальнага развіцця амерыканска-кітайскіх стасункаў з'яўляецца прызнанне прынцыпу «аднаго Кітая», сутнасць якога – у прызнанні Тайваня неад'емнай часткай КНР. У мінулым годзе неадназначныя выказванні Дональда Трампа з гэтай нагоды прывялі да рэзкай рэакцыі не толькі афіцыйнага Пекіна, але і кітайскай бізнес-супольнасці. Так, найбагацейшы чалавек КНР, уладальнік холдынгу «Ваньда» Ван Цзяньлінь прыгразіў Злучаным Штатам беспрацоўем у выпадку пагаршэння амерыканска-кітайскіх адносін. «Я інвесціраваў у ЗША больш за дзесяць мільярдаў долараў, стварыў 20 тыс. працоўных месцаў. Калі нешта пойдзе не так, гэтыя дваццаць тысяч людзей могуць застацца без працы», – адзначыў ён. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040