Сёлета некалькі соцень тысяч работнікаў патрапяць пад скарачэнні
  2017-03-15 16:33:41  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Некалькі соцень тысяч работнікаў патрапяць пад скарачэння ў Кітаі ў бягучым годзе з-за закрыцця прадпрыемстваў сталеліцейнай і іншых галін, якія пакутуюць ад крызісу перавытворчасці. Пра гэта заявіў 15 сакавіка прэм'ер Лі Кэцян.

Гэта прывядзе да росту беспрацоўя, якое, паводле прагнозаў урада, падымецца з леташніх 4,02% да 4,5%. Кітай плануе зачыніць дзеючыя і спыніць будаўніцтва новых вугальных ЦЭС агульнай магутнасцю 50 млн кВт, ліквідаваць залішнія сталеліцейныя магутнасці на 50 млн. тон, скараціць здабычу вугалю на 150 млн. тон.

У мінулым годзе для дапамогі страціўшым працу ў ходзе рэструктурызацыі эканомікі Кітай выдзеліў 100 млрд. юаняў. Сродкі накіраваны ў асноўным на прафесійную перападрыхтоўку і дапамогу ў працаўладкаванні. Па прагнозах China International Capital Corp., у бліжэйшыя некалькі гадоў з-за рэструктурызацыі прамысловасці працу страцяць да 3 млн. чалавек. У некаторых галінах прамысловасці, дзе назіраецца празмернасць магутнасцяў, будзе скарочана да 30% працоўных месцаў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040