Кітай створыць ўзорна-паказальныя зоны развіцця марской эканомікі
  2017-03-16 09:08:47  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Намеснік начальніка Дзяржаўнага акеаналагічнага ўпраўлення Кітая Фан Цзяньмэн паведаміў, што Кітай плануе да 2020 года стварыць узорна-паказальныя зоны развіцця марской эканомікі. Ён адзначыў, што ў мінулым годзе валавая прадукцыя марскога сектара кітайскай эканомікі дасягнула 7 трлн. юаняў і склала каля 9,5% ВУП Кітая.

Узорна-паказальныя зоны будуць садзейнічаць развіццю галін марской эканомікі і ахове экалогіі мора. Яны таксама стануць новым рухавіком развіцця марской эканомікі Кітая, сказаў чыноўнік. Закранаючы пытанне аб марской экалогіі, Фан Цзяньмэн паведаміў, што згодна з вынікамі маніторынгу, летась стан 227 тыс. кв. км прыбярэжнай акваторыі Кітая ацэньваліся на "выдатна" і "добра". Гэты паказчык вырас на 15 тыс. кв. км супраць 2015 года. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040