Дзякуючы намаганням Інстытута па вывучэнні Юньганскіх пячор на працягу трох з лішнім гадоў былі атрыманы прамежкавыя вынікі ў рабоце па аднаўленні абваленай статуі Буды ў 20-й пячоры заходняй групы гротаў Юньган у правінцыі Шаньсі. Высокая статуя, якую раней ніхто не бачыў, часткова адрэстаўравана, аблічча Буды ад галавы да пояса ў цэлым ўзноўлена.
Каменная статуя складае 9,5 метраў у вышыню, на працягу больш за 1600 гадоў яна знаходзілася пад зямлёй. У гісторыі сусветнага будызму такі помнік лічыцца рэдкім, таму што статуя аднаўляецца з развалін. - Р -