Візіт Р.Тылерсана ў Кітай - спрыяльны шанс для далейшага паляпшэння кітайска-амерыканскіх адносін
  2017-03-17 09:26:50  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

15 сакавіка пачалося першае азіяцкае турнэ новага дзяржаўнага сакратара ЗША Рэкса Тылерсана. 18 сакавіка адбудзецца яго першы візіт у Кітай. Пасля навагодняй тэлефоннай гутаркі лідараў Кітая і ЗША, серыі кантактаў вышэйшых афіцыйных асоб дзвюх дзяржаў, цяперашні візіт Р. Тылерсана дае чарговы пазітыўны сігнал аб тым, што кітайска-амерыканскія адносіны вяртаюцца ў рэчышча канструктыўнага ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва. Адначасова гэты візіт рыхтуе глебу для наступных двухбаковых кантактаў як на вышэйшым, так і на ўсіх іншых узроўнях, для пашырэння супрацоўніцтва ва ўсіх сферах.

Кітайска-амерыканскія адносіны з'яўляюцца самымі важнымі двухбаковымі адносінамі ў сённяшнім свеце. Нягледзячы на тое, што паміж Кітаем і ЗША існуюць пэўныя непаразуменні і супярэчнасці структурнага характару і часам узнікаюць спрэчкі, генеральны курс бакоў на пошук агульнага пры захаванні адрозненняў, ліквідацыю рознагалоссяў і паглыбленне супрацоўніцтва застаецца непарушным.

10 лютага старшыня КНР Сі Цзіньпін правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, падчас якой быў дасягнуты важны кансенсус аб неабходнасці захавання палітычнага падмурка кітайска-амерыканскіх адносін і стымулявання двухбаковых сувязяў і супрацоўніцтва ва ўсіх сферах. Пасля гэтага ў Германіі міністр замежных спраў КНР Ван І ўпершыню сустрэўся з Р. Тылерсанам, а член Дзяржсавета КНР Ян Цзячы ў канцы лютага правёў у ЗША сустрэчу з Д.Трампам і шэрагам высокапастаўленых амерыканскіх чыноўнікаў. Бакі пагадзіліся прытрымлівацца прынцыпаў адмовы ад канфліктаў і супрацьстаяння, узаемнай павагі, супрацоўніцтва дзеля агульнага выйгрышу, умацоўваць кантакты на ўсіх узроўнях, паглыбляць паразуменне, пашыраць супрацоўніцтва, садзейнічаць бесперапыннаму развіццю кітайска-амерыканскіх адносін.

Можна спадзявацца, што першы візіт Р. Тылерсана ў Кітай стане чарговым крокам у паляпшэнні атмасферы кітайска-амерыканскіх адносін. Па словах афіцыйнага прадстаўніка Дзяржаўнага дэпартамэнта ЗША, цяперашні візіт сведчыць аб павышанай увазе амерыканскага боку да развіцця адносінаў з Кітаем, амерыканскі бок разлічвае ўсталяваць з КНР "яшчэ больш канструктыўныя адносіны" і пашырыць супрацоўніцтва ў многіх сферах.

Хоць паміж Кітаем і ЗША маюцца разыходжанні па шэрагу пытанняў, бакам неабходна працягнуць умацаванне дыялогу і ўзаемадзеяння, урэгуляванне рознагалоссяў, паглыбленне супрацоўніцтва, каб забяспечыць правільны вектар далейшага развіцця кітайска-амерыканскіх адносін.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040