Сі Цзіньпін правёў сустрэчу з дзяржсакратаром ЗША
  2017-03-20 09:18:40  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у Доме народных сходаў у Пекіне правёў сустрэчу з дзяржсакратаром ЗША Рэксам Цілерсанам.

Кітайска-амерыканскія адносіны важныя для дзвюх краін і ўсяго свету, сказаў Сі Цзіньпін, адзначыўшы, што абодва бакі павінны прытрымлівацца асноўнага напрамку развіцця двухбаковых сувязяў, умацоўваць стратэгічны ўзаемадавер і разуменне.

Агульныя інтарэсы Кітая і ЗША пераважаюць над рознагалоссямі, і супрацоўніцтва – адзіны правільны выбар для бакоў, сказаў старшыня КНР. Ён заклікаў пашырыць сферы супрацоўніцтва, актывізаваць кантакты і каардынацыю ў рэгіянальных пытаннях, паважаць асноўныя інтарэсы і сур'ёзныя заклапочанасці адзін аднаго, заахвочваць і пашыраць сувязі і абмены.

Дзяржсакратар ЗША адзначыў, што Д.Трамп спадзяецца на больш хуткую сустрэчу кіраўнікоў дзвюх дзяржаў і магчымасць зрабіць візіт у Кітай. Амерыканскі бок гатовы ў духу адсутнасці канфліктаў і канфрантацыі, узаемнай павагі і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва прасоўваць развіццё адносін з Кітаем, каб бесперапынна паглыбляць узаемаразуменне, умацоўваць двухбаковую каардынацыю і супрацоўніцтва, а таксама сумесна адказваць на выклікі, якія стаяць перад міжнароднай супольнасцю, сказаў Р.Цілерсан. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040