Сі Цзіньпін адзначыў, што на працягу 16 гадоў існавання гэтага форуму, ён заўсёды быў адкрыты перад астатнім светам. Гэты форум выканаў важную ролю ва ўмацаванні агульнага кансенсусу ў Азіі, прасоўванні азіяцкага супрацоўніцтва і павышэнні ўплыву Азіі. Кітай радуецца дасягненням форуму і выказвае падзяку ўсім удзельнікам за іхні агульны ўнёсак.
Старшыня КНР падкрэсліў, што галоўная тэма сёлетняга форуму «Звярнуць погляды у будучыню глабалізацыі і свабоднага гандлю» адлюстроўвае цікавасць па пытанні эканамічнай глабалізацыі з боку міжнароднай супольнасці, асабліва краін Азіі. Сі Цзіньпін выказаў надзею, што ўсе ўдзельнікі форуму прыкладуць сумесныя намаганні і зробяць каштоўныя прапановы для вырашэння актуальных пытанняў сусветнай і рэгіянальнай эканомікі, для сумеснага прасоўвання больш дынамічнага, інклюзіўнага і працяглага працэсу эканамічнай глабалізацыі.