Лінь-Чжэн Юээ абраная кіраўніком адміністрацыі Сянгана
  2017-03-27 09:18:43  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Паводле апублікаваных у нядзелю вынікаў выбараў 5-га кіраўніка адміністрацыі Спецыяльнага адміністрацыйнага раёна /САР/ Сянган, перамогу на выбарах атрымала 59-гадовая Лінь-Чжэн Юээ.

Падчас галасавання Лінь-Чжэн Юээ набрала 777 галасоў членаў калегіі выбаршчыкаў. Для перамогі неабходна было атрымаць больш за 600 галасоў.

Выбары праходзілі з 9 да 11 гадзін раніцы па мясцовым часе. Каля 1200 членаў спецыяльнай камісіі выбаршчыкаў галасавалі на галоўным выбарчым участку, арганізаваным у Сянганскім цэнтры канферэнцый і выстаў.

За пасаду кіраўніка САР змагаліся тры кандыдаты - Цзэн Цзюньхуа, Лінь-Чжэн Юээ і Ху Гасін.

Цзэн Цзюньхуа атрымаў 365 галасоў, Ху Гасін - 21 голас.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040