Кітай выступае супраць запрашэння Індыяй далай-ламы ў спрэчныя раёны на мяжы з Кітаем
  2017-04-01 09:21:15  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай рашуча выступае супраць якіх-небудзь паездак далай-ламы ў спрэчны раён на мяжы паміж Кітаем і Індыяй. Пра гэта на сённяшняй чарговай ведамаснай прэс-канферэнцыі заявіў афіцыйны прадстаўнік міністэрства замежных спраў КНР Лу Кан, адказваючы на пытанне пра запланаваны на наступным тыдні візіт далай-ламы ва ўсходнія раёны памежнай зоны паміж Кітаем і Індыяй.

"Кітай сур'ёзна занепакоены гэтай сітуацыяй. Наша пазіцыя па ўсходняй частцы памежных раёнаў паміж Кітаем і Індыяй застаецца дакладнай і паслядоўнай", - падкрэсліў Лу Кан. Далай-лама на працягу доўгага часу займаецца антыкітайская сепаратысцкай дзейнасцю і праявіў сябе найгоршым чынам у сітуацыі вакол кітайска-індыйскай мяжы. Індыя разумее ўсю сур'ёзнасць праблемы далай-ламы і далікатны характар сітуацыі вакол памежных раёнаў, і запрашэнне далай-ламы наведаць гэты спрэчны раён нанясе значны ўрон міру і стабільнасці адпаведных раёнаў, а таксама адносінам паміж Кітаем і Індыяй.

Лу Кан адзначыў, што Кітай патрабуе ад Індыі выканання дадзеных краінай палітычных абяцанняў па праблеме Тыбету і захавання пагранічных дамоўленасцей бакоў. Варта ўстрымацца ад дзеянняў, якія маглі б ускладніць сітуацыю на кітайска-індыйскай мяжы і не ствараць платформу для сепаратысцкай дзейнасці далай-ламы. "Падтрыманне спрыяльных адносін паміж дзвюма буйнымі краінамі, што развіваюцца, адпавядае інтарэсам іх народаў. Аднак адносіны паміж Кітаем і Індыяй усё ж выбудаваныя на пэўных прынцыпах".

У мінулым падобныя інцыдэнты суправаджаліся пратэстамі з боку Кітая, у выніку двухбаковым адносінам наносіўся ўрон, заключыў Лу Кан.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040