Набыццё жылля і будаўніцтва ў новым раёне Сюн'ань у Паўночным Кітаі будуць абмежаваныя
  2017-04-05 15:02:12  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Падрыхтоўчая камісія новага раёна Сюн'ань паведаміла, што пракантралюе нелегальнае набыццё зямлі і жылля, а таксама будаўніцтва ў дадзеным раёне на тэрыторыі правінцыі Хэбэй (Паўночны Кітай).

У Кітаі 1 красавіка было абвешчана аб стварэнні новага раёна Сюн'ань, які стане размешчанай паблізу ад Пекіна важнай новай эканамічнай зонай, прызначанай для інтэграцыі сталіцы з навакольнымі яе тэрыторыямі.

Дадзенае паведамленне прыцягнула натоўп інвестараў да размешчаных у новым раёне паветаў Сюнсянь, Жунчэн і Аньсінь, што прывяло да росту коштаў на жыллё ў іх, адзначаецца ў заяве камісіі.

Камісія папярэдзіла, што ўсе формы нелегальнага гандлю нерухомасцю не карыстаюцца абаронай па законе, паабяцала прыняць строгія меры для барацьбы з незаконным будаўніцтвам і гандлем другасным жыллём.

Камісія паведаміла, што будзе няўхільна рэалізоўваць ўказанне цэнтральных уладаў, згодна з якім "дамы прызначаныя для жыцця, а не для спекуляцый".

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040