СБ ААН асудзіў атакі на цэрквы ў Егіпце
  2017-04-10 14:22:47  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

СБ ААН у заяве для СМІ рэзка асудзіў учыненыя сёння тэракты, з выкарыстаннем выбухоўкі, супраць цэркваў у гарадах Танта і Александрыя на поўначы Егіпта.

Згодна з заявай, СБ ААН выказвае глыбокія спачуванні сваякам загінуўшых і ўраду Егіпта, спадзяецца на больш хуткае выздараўленне пацярпелых. СБ ААН зноў пацвердзіў, што любыя формы тэрарызму з'яўляюцца адной з самых сур'ёзных пагроз для міжнароднага міру і бяспекі.

Як гаворыцца ў заяве, СБ ААН падкрэслівае неабходнасць прыцягнення да законнай адказнасці выканаўцаў, арганізатараў і спонсараў дадзеных тэрарыстычных актаў, у той жа час заклікае ўсе краіны да актыўнага супрацоўніцтва з гэтай нагоды з урадам Егіпта і іншымі дзяржавамі ў адпаведнасці з абавязацельствамі па міжнародным праве і рэзалюцыямі СБ ААН.

У цэрквах гарадоў Танта і Александрыя на поўначы Егіпта 9 красавіка былі здзейснены тэракты з выкарыстаннем узрыўчаткі. Паводле інфармацыі міністэрства аховы здароўя Егіпта, у выніку выбухаў па меншай меры 43 чалавекі загінулі, звыш 100 атрымалі раненні. Экстрэмісцкая групоўка "Ісламская дзяржава" абвясціла аб сваёй адказнасці за гэтыя выбухі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040