МЗС КНР заклікае Інданэзію прыняць належныя меры па забеспячэнні законных правоў членаў экіпажа затрыманага кітайскага судна
  2017-04-26 08:59:23  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай заклікае Інданэзію прыняць належныя меры па забеспячэнні бяспекі і законных правоў і інтарэсаў членаў экіпажа затрыманага кітайскага судна, заявіў сёння афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Гэн Шуан, якога папрасілі пракаменціраваць паведамленні СМІ аб тым, што патрульны карабель Інданэзіі 20 красавіка ў марской акваторыі паблізу правінцыі Астравы Рыау затрымаў кітайскае судна "Чуаньхун-68". Інданэзія бок затрымала 20 членаў экіпажа судна, у тым ліку 17 кітайцаў, па абвінавачванні ў незаконнай падводнай разведцы карысных выкапняў.

У адказ Гэн Шуан сказаў, што паводле папярэдняй інфармацыі, судна "Чуаньхун-68" было арандавана малазійскай кампаніяй і працавала па кантракце ў пазначанай малазійскім бокам марской акваторыі.

Прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства Кітая выказаў спадзяванне, што Інданэзія наладзіць сувязь з малазійскай кампаніяй для вырашэння праблемы, і што яна прыме належныя меры па забеспячэнні бяспекі і законных правоў і інтарэсаў членаў экіпажа затрыманага кітайскага судна. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040