Кітай спусціў на ваду свой другі авіяносец
  2017-04-26 10:28:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Другі па ліку і першы распрацаваны ўласнымі сіламі кітайскі авіяносец у сераду раніцай быў спушчаны на ваду ў порце Далянь правінцыі Ляанін на паўночным усходзе Кітая. Цырымонія спуску авіяносца адбылася ў порце Кітайскай карпарацыі суднабудаўнічай прамысловасці. Гэта другі кітайскі авіяносец услед за авіяносцам "Ляанін", створаным на базе савецкага крэйсера "Вараг". Авіяносец "Ляанін" паступіў на ўзбраенне ВМФ Кітая ў 2012 годзе.

Кітай прыступіў да будаўніцтва свайго другога авіяносца ў лістападзе 2013 года. Будаўніцтва дока пачалося ў сакавіку 2015-га. Да цяперашняга моманту завершана будаўніцтва асноўнага корпуса карабля і мантаж галоўнага абсталявання, у тым ліку рухавіка і электрычных сістэм.

Спуск судна на ваду азначае прагрэс Кітая ў праектаванні і будаўніцтве айчынных авіяносцаў. Пасля спуску на ваду новы авіяносец будзе праходзіць адладку, дааснашчэнне і швартоўныя выпрабаванні. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040