Урад Ірака асудзіў турэцкія авіяўдары па паўночным раёне краіны
  2017-04-26 16:10:49  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Як у аўторак заявіў прэм'ер-міністр Ірака Хейдар аль-Абадзі, урад краіны асуджае авіяўдары, нанесеныя турэцкімі знішчальнікамі па паўночным раёне Ірака.

На брыфінгу ў Багдадзе прэм'ер заявіў, што іракскі ўрад асуджае авіяўдары турэцкага боку і перасцерагае яго ад падобных паўторных дзеянняў.

Як паведамілі іракскія СМІ, раней у аўторак турэцкія знішчальнікі здзейснілі бамбаванне раёна горнай грады Сінджар на поўначы Ірака, у выніку загінулі пяць іракскіх курдскіх баевікоў, яшчэ дзесяць чалавек атрымалі раненні. Паводле заявы турэцкай арміі, знішчальнікі нанеслі авіяўдары па пазіцыях баявікоў антыўрадавай Курдскай рабочай партыі ў Іраку і Сірыі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040