Кітайскі грузавы касмічны карабель завяршыў дазапраўку на арбіце
  2017-04-28 09:18:27  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Грузавы карабель "Цяньчжоу-1" і касмічная лабараторыя "Цяньгун-2" завяршылі сваю першую арбітальную дазапраўку. Гэта яшчэ адна паспяхова выкананая задача місіі "Цяньчжоу-1". Адпрацоўка тэхнікі дазапраўкі ў космасе дапаможа Кітаю пабудаваць міжнародную станцыю з доўгім знаходжаннем на арбіце.

Дазапраўка на арбіце праводзілася пад кантролем спецыялістаў на Зямлі і займала каля пяці дзён. Другая дазапраўка ў космасе пройдзе ў чэрвені.

"Цяньчжоу-1" – першы грузавы касмічны карабель Кітая, які быў запушчаны 20 красавіка з касмадрома Вэньчан у правінцыі Хайнань на поўдні Кітая. 22 красавіка была паспяхова здзейснена яго аўтаматычная стыкоўка з касмічнай лабараторыяй "Цяньгун-2". - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040