Сі Цзіньпін заклікаў прасоўваць прынцып кіравання дзяржавай на аснове закона і выхоўваць высокакваліфікаваныя кадры
  2017-05-04 10:41:24  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін заклікаў прыкладаць больш намаганняў для прасоўвання прынцыпу кіравання дзяржавай на аснове закона і выхавання высокакваліфікаваных кадраў.

Сі Цзіньпін, які таксама з'яўляецца генеральным сакратаром ЦК КПК і старшынёй ЦВС, зрабіў гэтую заяву падчас наведвання Кітайскага палітыка-юрыдычнага ўніверсітэта напярэдадні Дня моладзі, які адзначаецца ў Кітаі 4 траўня.

Усебаковае прымяненне прынцыпу кіравання дзяржавай на аснове закона з'яўляецца галоўным патрабаваннем і важнай ахоўнай мерай у справе развіцця сацыялізму з кітайскай спецыфікай, сказаў Сі Цзіньпін падчас гутаркі з прафесарамі і студэнтамі. Але гэта будзе немагчыма без высокакваліфікаванай працоўнай сілы, дадаў ён.

Сі Цзіньпін заклікаў юрыдычныя ВНУ краіны ўзмацніць даследаванні важных праблем кіравання дзяржавай на аснове закона і сумежных пытанняў, а таксама забяспечыць тэарэтычную падтрымку сацыялістычнай прававой сістэмы з кітайскай спецыфікай.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040