Старшыня КНР Сі Цзіньпін аб ініцыятыве "Адзін пояс-адзін шлях"
  2017-05-12 16:20:25  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

14-15 мая ў Пекіне пройдзе Форум высокага ўзроўню па міжнародным супрацоўніцтве ў рамках ініцыятывы "Адзін пояса, адзін шлях". Высунутая Кітаем у 2013 годзе ініцыятыва прадугледжвае будаўніцтва Эканамічнага пояса Шаўковага шляху і Марскога шаўковага шляху 21-га стагоддзя. Старшыня КНР Сі Цзіньпін зрабіў шэраг важных выказванняў пра гэту ініцыятыву.

7 верасня 2013 года Сі Цзіньпін выступіў у Казахстане ў Назарбаеў-універсітэце з прамовай, дзе прапанаваў сумесна выбудоўваць Эканамічны пояс Шаўковага шляху. З падобнай прапановай кіраўнік Кітая выступіў у Савеце народных прадстаўнікоў Інданезіі.

У снежні 2013 года на Цэнтральнай працоўнай нарадзе па пытаннях эканомікі Сі Цзіньпін адзначыў важнасць прасоўвання будаўніцтва Эканамічнага пояса Шаўковага шляху і паскарэння развіцця ўзаемазлучанай інфраструктуры. Ён таксама падкрэсліў неабходнасць будаўніцтва Марскога шаўковага шляху 21-га стагоддзя і ўмацавання ўзаемазвязанасці марскіх шляхоў.

4 лістапада 2014 года на 8-м пасяджэнні Цэнтральнай кіруючай групы па фінансавых і эканамічных справах Сі Цзіньпін адзначыў, што стварэнне Азіяцкага банка інфраструктурных інвестыцый накіравана на прадастаўленне краінам фінансавай падтрымкі ў развіцці інфраструктуры і садзейнічанне эканамічнаму супрацоўніцтву. А стварэнне Фонду Шаўковага шляху заклікана выкарыстоўваць грашовы патэнцыял Кітая для непасрэднай падтрымкі прасоўвання ініцыятывы.

5 снежня 2014 года на 19-й калектыўнай вучобе Палітбюро ЦК КПК Сі Цзіньпін адзначыў важнасць правядзення кансультацый з абхопленымі ініцыятывай краінамі па стварэнні зон свабоднага гандлю для таго, каб супрацоўніцтва паміж Кітаем і далучанымі краінамі стала яшчэ больш цесным.

28 сакавіка 2015 года ў выступленні на нарадзе Бааоскага азіяцкага форуму Сі Цзіньпін адзначыў, што ініцыятыва "Адзін пояс, адзін шлях" адказвае патрабаванням развіцця Кітая, ахопленых ініцыятывай краін, адпавядае супрацоўніцтву. Будаўніцтва "Пояса і шляху" вядзецца на прынцыпах сумеснага абмеркавання, сумеснага будаўніцтва і сумеснага карыстання, яно не з'яўляецца ізаляваным, мае адкрыты і інклюзіўны характар.

21 кастрычніка 2015 года на кітайска-брытанскім дзелавым саміце Сі Цзіньпін адзначыў, што будаўніцтва "Аднаго пояса, аднаго шляху" дасць велізарныя шансы для сумеснага развіцця Кітая і краін, якія размешчаны ўздоўж іх. Ініцыятыва мае адкрыты характар, усе зацікаўленыя ў ёй краіны могуць далучыцца да кола ўдзельнікаў. Ініцыятыва "Адзін пояс, адзін шлях" – гэта шматграннае супрацоўніцтва, і яго формы могуць быць рознымі. Ініцыятыва накіравана на дасягненне агульнага выніку, розныя краіны ўдзельнічаюць у яе рэалізацыі і ажыццяўляюць сумеснае развіццё і росквіт, кіруючыся прынцыпамі сумеснага абмеркавання, сумеснага будаўніцтва і сумеснага карыстання.

4-6 студзеня 2016 года падчас інспекцыйнай паездкі ў горад Чунцін Сі Цзіньпін адзначыў, што будаўніцтва "Аднаго пояса, аднаго шляху" дае яшчэ большую пляцоўку для выхаду Чунціна за мяжу. Ён запатрабаваў ад Чунціна пабудовы міжнароднага лагістычнага цэнтра.

23-25 мая 2016 года падчас інспекцыйнай паездкі ў правінцыю Хэйлунцзян Сі Цзіньпін выказаў спадзяванне, што Хэйлунцзян актыўна адрэагуе на ініцыятыву "Адзін пояс, адзін шлях", возьме ўдзел у будаўніцтве кітайска-мангольска-расійскага эканамічнага калідора, актыўна пашырыць сувязі са знешнім светам.

17 жніўня 2016 года ў Доме народных сходаў у Пекіне адбылася нарада па будаўніцтве ў рамках ініцыятывы "Адзін пояс, адзін шлях". Сі Цзіньпін сказаў: "У цяперашні час больш за 100 краін і міжнародных арганізацый прымаюць удзел у будаўніцтве, Кітай падпісаў адпаведныя дамовы аб супрацоўніцтве з больш чым 30 краінамі, размешчанымі ўздоўж ініцыятывы, і ажыццяўляе супрацоўніцтва ў сферы вытворчых магутнасцяў з больш чым 20 краінамі; ААН і іншыя міжнародныя арганізацыі праяўляюць цікавасць да гэтай ініцыятывы". Тэмпы і вынікі ў сферы рэалізацыі ініцыятывы "Адзін пояс, адзін шлях" пераўзышлі чаканні, падкрэсліў ён.

17 студзеня 2017 года Сі Цзіньпін на адкрыцці Сусветнага эканамічнага форуму сказаў, што за тры з лішнім гады, якія прайшлі пасля вылучэння ініцыятывы "Адзін пояс, адзін шлях", больш за 100 краін і міжнародных арганізацый пазітыўна адгукнуліся і падтрымалі ініцыятыву. Кітай падпісаў пагадненні аб супрацоўніцтве з больш чым 40 краінамі і міжнароднымі арганізацыямі. Зараз бесперапынна пашыраецца кола сяброў ініцыятывы. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040