Віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР Чжан Гаалі выступіў на цырымоніі адкрыцця Кансультатыўнай нарады па Дамове аб Антарктыцы
  2017-05-24 09:31:35  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР Чжан Гаалі выступіў на цырымоніі адкрыцця 40-й Кансультатыўнай нарады па Дамове аб Антарктыцы, падкрэсліўшы неабходнасць ахоўваць і выкарыстоўваць самы паўднёвы мацярык Зямлі.

Кітай нязменна надае павышаную ўвагу пытанням антарктычнага развіцця, заявіў намеснік кіраўніка ўрада. "Антарктычныя навуковыя экспедыцыі маюць важнае значэнне – гэта вялікая справа на карысць усяго чалавецтва, і Кітай гатовы разам з міжнароднай супольнасцю яшчэ лепш пазнаваць, ахоўваць і выкарыстоўваць Антарктыку", -- прывёў ён словы старшыні КНР Сі Цзіньпіна. Чжан Гаалі таксама звярнуў увагу на выказванні прэм'ера Дзяржсавета КНР Лі Кэцяна, які заявіў пра важнасць паглыблення палярных даследаванняў. "Мірная, стабільная Антарктыка адпавядае інтарэсам ўсяго чалавецтва. Гэта і ёсць нашы абавязацельствы перад будучымі пакаленнямі", -- заявіў віцэ-прэм'ер. У сувязі з гэтым ён прапанаваў адстойваць мірны характар выкарыстання Антарктыкі, забяспечыць непахіснае захаванне сістэмы Дамовы аб Антарктыцы, зрабіць Антарктыку новай галіной міжнароднага супрацоўніцтва, заснаванага на прынцыпах раўнапраўных кансультацый; забяспечыць свабоду антарктычных навуковых экспедыцый і, нарэшце, ахоўваць прыроду Антарктыкі, забяспечваючы баланс паміж аховай і выкарыстаннем.

Кансультатыўную нараду па Дамове аб Антарктыцы Кітай прымае ў сябе ўпершыню пасля далучэння да Дамовы ў 1983 годзе. У рабоце нарады прымаюць удзел 44 краіны і 10 міжнародных арганізацый. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040