Батыскаф "Цзяалун" пагрузіўся ў Марыянскай западзіне на глыбіню 6699 метраў
  2017-05-31 13:13:49  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскі пілатуемы глыбакаводны апарат "Цзяалун" працягнуў пагружэнні ў Марыянскай западзіне, якая з'яўляецца самым глыбокім месцам на Зямлі. Максімальная глыбіня апускання батыскафа склала 6699 метраў, ім былі сабраны ўзоры горных парод, донных адкладаў, арганізмаў і прыдоннай вады. З невялікай адлегласці была зроблена фатаграфія дзвюх рыб роду ліпарысы, што выйшлі на паляванне паблізу дна.

Дадзенае апусканне стала для батыскафа "Цзяалун" 4-м у Марыянскай западзіне за гэты год, а таксама 4-м апусканнем у рамках трэцяга этапу 38-й кітайскай акіянічнай экспедыцыі. Апусканне пачалося ў 07:03 па мясцовым часе (09: 03 па пекінскім часе), папярэдне зададзеная глыбіня была дасягнута ў 10:21, вяртанне пачалося ў 13:31, а на марскую паверхню Батыскаф падняўся ў 16:40. Працягласць працы на дне складзе тры гадзіны дзесяць хвілін.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040