ЗША абвясцілі аб выхадзе з Парыжскага пагаднення па клімаце
  2017-06-02 15:40:10  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у чацвер у Белым доме абвясціў, што ЗША выходзяць з Парыжскага пагаднення па клімаце.

На брыфінгу Д. Трамп заявіў, што з таго ж дня ЗША спыняць выкананне рэкамендацыйнага Парыжскага пагаднення.

Паводле яго слоў, Парыжскае пагадненне па клімаце ўшчамляе інтарэсы ЗША на карысць іншых краін, і ЗША могуць пачаць новыя перамовы, каб дасягнуць справядлівых у адносінах да ЗША умоў.

Экс-прэзідэнт ЗША Барак Абама раскрытыкаваў дадзенае рашэнне адміністрацыі Д. Трампа, заявіўшы, што ЗША "далучыліся да невялікага шэрагу дзяржаў, якія адмаўляюць будучыню".

Пазіцыя новай адміністрацыі ЗША па праблеме кліматычных змяненняў таксама падвергнулася шырокай крытыцы з боку міжнароднай супольнасці.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040