Вёска Бахаа імкнецца ліквідаваць беднасць
  2017-06-06 17:49:13  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Будучы найбуйнейшай у свеце краінай, што развіваецца, Кітай заўсёды быў і застаецца актыўным змагаром за ліквідацыю беднасці ў свеце, а таксама актыўна займаецца практычнай працай у гэтым накірунку. Краіна паставіла вялікую мэту - да 2020 года цалкам выкараніць беднасць, - гаворка ідзе пра тое, каб вывесці з галечы больш за 40 мільёнаў чалавек. Бахаа - адно з кітайскіх сёлаў, дзе людзі жывуць вельмі бедна. Бахаа размешчана ў аўтаномным павеце Дахуа Гуансі-Чжуанскага аўтаномнага раёна, дзе кампактна пражываюць прадстаўнікі народнасці яа. Гэтая вёсачка акружаная гарамі, тут мала ворнай зямлі. Здзейсніўшы інспекцыю ў гэтым сяле, Харчовая і сельскагаспадарчая арганізацыя ААН назвала яго "месцам, непрыдатным для пражывання». Як жа ідзе праца па ліквідацыі беднасці на вёсцы?

Усе вяскоўцы вёскі Бахаа - прадстаўнікі нацыянальнасці яа. Яны з пакалення ў пакаленне пражываюць у гэтай глухой мясцовасці. У вёсцы жыве 493 сям'і, 67% з іх жывуць за мяжой беднасці. Сяло было закрыта ад знешняга свету, аднак пасля таго, як у мінулым годзе была пабудавана аўтадарога, многія пераехалі з горных раёнаў бліжэй да шашы. Уздоўж дарогі сталі з'яўляцца двухпавярховыя або трохпавярховыя цагляныя дамы. Мэн Чжааян, адказны за працу па ліквідацыі беднасці ў сяле, сказаў:

«Пачынаючы з 2014 года, сяляне сем'ямі сталі перасяляцца сюды, да аўтадарогі. А з 2016 года пераехала ўжо большасць. У цяперашні час 60% вяскоўцаў пабудавалі сабе цагляныя хаты ».

Мы заўважылі, што на дамах многіх па-ранейшаму маючых патрэбу сялян вісяць сінія шыльды, на якіх напісана: «сям'я,якая жыве ў нястачы, якая патрабуе дапамогі», а на дамах тых сялян, якія ўжо ліквідавалі беднасць, вісяць іншыя таблічкі - «сям'я на апякунстве».

Аказалася, што кожная сям'я ў сяле Бахаа замацавана за асаблівым апекуном, які павінен дапамагчы ёй выйсці з беднасці, а потым яшчэ некаторы час аказваць ёй апякунскія паслугі, каб цалкам пакончыць з гаротным існаваннем. Дзяржслужачыя ўсіх ведамстваў Дацзуа-яоскага аўтаномнага павету, дзе знаходзіцца сяло Бахаа, ад павятовага да валаснога ўзроўняў, абавязаны курыраваць сваіх падшэфных - тыя сялянскія сем'і, якія адчуваюць патрэбу.

Старшыня КНР Сі Цзіньпін адзначыў, што партыйныя суполкі з'яўляюцца ключавым звяном у развіцці і ўзбагачэнні сельскай мясцовасці. Партыйныя арганізацыі ўсіх прыступак павінны на справе ажыццяўляць палітыку Партыі, каб актыўнымі намаганнямі дапамагчы сялянам пакончыць з беднасцю і ўстаць на шлях заможнасці.

Улады Гуансі-Чжуанскага аўтаномнага раёна распрацавалі нарматывы выкаранення беднасці, згодна з якімі у сям'і павінна быць трывалае жыллё, нармальнае забеспячэнне пітной вадой, электрычнасцю, бесперабойны транспарт, вяскоўцы павінны мець магчымасць атрымліваць абавязковую адукацыю, медыцынскае абслугоўванне і інш. Сярэдні даход на душу сельскага насельніцтва ў год павінен перавышаць 3100 юаняў.

Дзякуючы палітыцы ўрада па ліквідацыі беднасці ў вёсцы, некаторыя жыхары вёскі Бахаа з'ехалі на заробкі ў гарады, іх сем'ям атрымалася вырвацца з беднасці. Аднак большасць сям'яў усё яшчэ пакутуе ад галечы. Неспрыяльныя прыродныя ўмовы і адсталая інфраструктура затрымліваюць рэгіянальнае развіццё. Вясковец Мэн Цзівэнь сказаў:

«Валасныя ўлады выдалі нам цэмент, але ў нас няма дарогі, мы нават гэты цэмент не можам прывезці дадому".

Нягледзячы на тое, што Харчовая і сельскагаспадарчая арганізацыя ААН абвясціла мясцовасць, дзе размешчана сяло Бахаа, непрыдатнай для пражывання, а кітайскі ўрад таксама прапануе вяскоўцам пакінуць малую радзіму, некаторыя ўсё роўна не жадаюць пакідаць наседжаныя месцы. ДЗЕЦІ па-ранейшаму ходзяць у школу па горных сцежках тры гадзіны. Сакратар партыйнай ячэйкі вёскі Бахаа - Тань Ханьфэн сказаў:

"Многія жывуць за рысай беднасці, таму што няма прыстойнай аўтадарогі. Яны вельмі хочуць, каб улады дапамаглі ім вырашыць цяперашнюю праблему з транспартам ».

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040