Узятыя пад варту ў Замбіі грамадзяне Кітая выпушчаны на свабоду
  2017-06-07 09:41:40  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Паводле інфармацыі пасольства КНР у Замбіі, 6 чэрвеня ў першай палове дня па мясцовым часе 31 грамадзянін КНР, раней узяты пад варту замбійскімі ўладамі, быў выпушчаны з турмы ў горадзе Ндола. У другой палове дня кітайскія грамадзяне павінны самалётам вярнуцца на радзіму.

У 11:30 па мясцовым часе міграцыйная служба Ндолы суправадзіла 31 кітайца з турмы ў мясцовы міжнародны аэрапорт. У 15:30 яны вылецяць у Кітай.

На днях міграцыйная служба замбійскай правінцыі Копербелт на падставе падазрэння ў незаконнай куплі меднай руды затрымала і змясціла пад варту 31 грамадзяніна КНР. Амбасада Кітая з падвышанай увагай паставілася да гэтага інцыдэнту і ўсталявала цесны кантакт з кампетэнтнымі органамі Замбіі, запатрабаваўшы ад замбійскага боку як мага хутчэй у адпаведнасці з законам, разабрацца ў акалічнасцях справы і належным чынам яе ўладзіць, неадкладна вызваліць грамадзян Кітая, гарантаваць захаванне іх законных правоў і асабістую бяспеку.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040