Сі Цзіньпін апублікаваў аўтарскі артыкул у казахстанскай газеце
  2017-06-08 09:26:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Напярэдадні дзяржаўнага візіту ў Казахстан старшыня КНР Сі Цзіньпін апублікаваў у газеце "Казахстанская праўда" аўтарскі артыкул пад загалоўкам "Узлятаць на крылах мары: кітайска-казахстанскія адносіны".

У гэтыя чэрвеньскія дні, калі лета ў самым разгары, усё расквітае на зямлі. У такі выдатны час я ў трэці раз здзяйсняю візіт у Казахстан па запрашэнні Прэзідэнта Нурсултана Назарбаева, падчас якога буду браць удзел у саміце ШАС і цырымоніі адкрыцця ЭКСПА-2017 у Астане.

Бягучы год адзначаны 15-годдзем падпісання Хартыі ШАС і 10-годдзем падпісання Дагавора дзяржаў-членаў ШАС аб доўгатэрміновым добрасуседстве, дружбе і супрацоўніцтве. На працягу доўгіх гадоў, няўхільна кіруючыся мэтамі і прынцыпамі, замацаванымі ў гэтых асноўных дакументах, дзяржавы-члены берагуць і развіваюць "шанхайскі дух". Узаемны давер, узаемная выгада, раўнапраўе, кансультацыі, павага да разнастайнасці культуры і імкненне да сумеснага развіцця паслядоўна ўмацоўваюць і крок за крокам прасоўваюць практычнае супрацоўніцтва ва ўсіх галінах і тым самым уносяць важкі ўклад у справу стабільнасці і росквіту рэгіёну.

Адкрываецца Міжнародная выстава "Астана ЭКСПА-2017" - першая ў Цэнтральнай Азіі сусветная выстава. Яе асноўная тэма "Энергія будучага" адпавядае сучаснаму лейтматыву экалагічнага, здаровага і ўстойлівага развіцця сусветнай эканомікі, сугучная з кітайскай ініцыятывай аб будаўніцтве "Зялёнага шаўковага шляху".

Перакананы ў тым, што мы ўсе будзем няўхільна верныя вялікім марам і сваімі рукамі спрыяць новаму, вялікаму ўзлёту кітайска-казахстанскіх адносін!

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040