Кітай падняўся на тры месцы ў рэйтынгу "Глабальны інавацыйны індэкс 2017"
  2017-06-19 14:23:27  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці, Карнелскі ўніверсітэт і даследчы інстытут у INSEAD на днях сумесна апублікавалі Даклад "Глабальны інавацыйны індэкс 2017", у якім Кітай падняўся на тры пазіцыі ў параўнанні з мінулым годам і заняў 22 месца.

Кітай стаўся адзінай краінай з сярэднім узроўнем даходу, якая ўвайшла ў топ-25 рэйтынгу. Спецыялісты адзначаюць, што такі ўражлівы вынік быў дасягнуты за кошт рэалізацыі Кітаем палітыкі развіцця, што рухаецца за кошт інавацый.

Для складання рэйтынгу эксперты прааналізавалі 81 паказчык, даследаваннем было ахоплена 127 эканомік, якія ацэньваліся па такіх крытэрах, як дзейсныя інстытуты, чалавечы капітал і навуковыя даследаванні, інфраструктура, сталасць рынка, развіццё бізнесу, развіццё тэхналогій і эканомікі ведаў, развіццё крэатыўнай дзейнасці.

Даклад паказвае, што Кітай - адзіная краіна з сярэднім узроўнем даходу, якая ўвесь час скарачае разрыў у інавацыях з развітымі дзяржавамі. Ён ужо паспяхова ўвайшоў у шэраг вядучых інавацыйных дзяржаў свету. Па большасці паказчыкаў, на падставе якіх разлічваецца індэкс, у Кітаі адзначаны паляпшэнні.

Рэйтынг "Глабальны інавацыйны індэкс" публікуецца штогадова з 2007 года. Прадстаўленымі ў ім дадзенымі карыстаюцца бізнесмены і палітыкі па ўсім свеце.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040