Прэзідэнт Лівана сустрэўся з міністрам замежных спраў КНР Ван І
  2017-06-24 15:14:26  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт Лівана Мішэль Аун сустрэўся з міністрам замежных спраў КНР Ван І, які знаходзяцца ў Ліване з афіцыйным візітам.

Мішэль Аун адзначыў, што Ліван і Кітай звязваюць традыцыйныя сяброўскія адносіны. Бакі падтрымліваюць адзін аднаго ў палітычнай сферы, эканамічна Кітай з'яўляецца самым буйным гандлёвым партнёрам Лівана; у галіне бяспекі бакі рэалізуюць спрыяльнае супрацоўніцтва. Кіраўнік Лівана падзякаваў Кітаю за бескарыслівую дапамогу і прывітаў далейшы актыўны ўдзел Кітая ў адбудоўванні і развіцці эканомікі Лівана. Ліван спадзяецца на аднаўленне старажытнага Вялікага Шаўковага шляху і мае намер прымаць актыўны ўдзел у ініцыятыве "Адзін пояс, адзін шлях".

У сваю чаргу, Ван І ўказаў, што Кітай і Ліван ставяцца адзін да аднаго з разуменнем і павагай, узаемнай падтрымкай. Ён выказаў упэўненасць, што розныя палітычныя і рэлігійныя рухі Лівана змогуць з дапамогай дыялогу і кансультацый падтрымліваць адзінства і адстойваць бяспеку і стабільнасць на тэрыторыі краіны. Кітай нязменна адстойвае прынцып неўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы і падтрымлівае Ліван ў адстойванні нацыянальнага суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і намаганнях па нацыянальным прымірэнні. Кітайска-ліванскія гандлёва-эканамічныя адносіны дэманструюць спрыяльны трэнд да развіцця, і Кітай мае намер у рамках ініцыятывы "Адзін пояс, адзін шлях" узмацняць узаемавыгаднае супрацоўніцтва з Ліванам. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040