Ван І выклаў кітайскую пазіцыю па праблеме бежанцаў
  2017-06-24 15:44:52  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міністар замежных спраў Кітая Ван І і міністр замежных спраў Лівана Гебран Басіл правялі ў Бейруце сумесную сустрэчу з журналістамі. На ёй Ван І выклаў кітайскую пазіцыю па праблеме бежанцаў.

Паводле слоў кіраўніка кітайскай дыпламатыі, зараз праблема бежанцаў на Блізкім Усходзе – вельмі вострая, і краіны, уключаючы Ліван, прыклалі велізарныя намаганні для прыёму сірыйскіх бежанцаў, што адпавядае напрамку міжнародных гуманітарных намаганняў, а таксама з'яўляецца часткай зместу рэзалюцыі СБ ААН па палітычным урэгуляванні сірыйскага крызісу.

Ван І ўказаў, што для ўрэгулявання праблемы бежанцаў неабходна перш за ўсё паскорыць працэс палітычнага вырашэння сірыйскай праблемы і стварыць неабходныя ўмовы для вяртання бежанцаў на радзіму. Хаос і галеча з'яўляюцца галоўнымі прычынамі з'яўлення праблемы бежанцаў. Для канчатковага ўрэгулявання праблемы неабходна прыняць меры па выпраўленні прычын і вынікаў, шляхам развіцця і паляпшэння дабрабыту стварыць неабходнае асяроддзе для пераадолення бежанцамі галечы.

Ён сказаў, што на працягу многіх гадоў кітайскі ўрад аказвае дапамогу краінам, якія прынялі бежанцаў. Кітай гатовы разам з міжнароднай супольнасцю ўсяляк садзейнічаць урэгуляванню важных праблем, аказваць дапамогу ў павышэнні здольнасці процідзейнічаць крызісу краінам, якія прынялі бежанцаў, і прыкладаць намаганні для вяртання бежанцаў на радзіму. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040