Лі Кэцян выступіў на адкрыцці "Летняга Давоса - 2017" у Даляне
  2017-06-28 09:09:58  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай пашырыць доступ для замежных інвестараў у вытворчы сектар і сферу паслуг, змякчыць абмежаванні на замежную ўласнасць, а таксама прадаставіць замежным кампаніям роўныя правы з кітайскімі. Пра гэта заявіў у аўторак прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян падчас выступлення на цырымоніі адкрыцця Сусветнага эканамічнага форуму "Летні Давос" у г. Далянь / прав. Ляанін, Паўночна-Усходні Кітай /.

Кітай будзе прытрымлівацца праактыўнага падыходу ў пытанні знешняй адкрытасці і імкнуцца да стварэння бізнес-асяроддзя, канкурэнтаздольнага на міжнародным узроўні, указаў Лі Кэцян.

Замежныя кампаніі будуць заахвочвацца да выкарыстання прыбытку, атрыманага на кітайскім рынку, для інвеставання ў кітайскую эканоміку, сказаў Лі Кэцян, дадаўшы, што ім будзе дазволена выводзіць прыбытак з Кітая без якіх-небудзь абмежаванняў.

Акрамя гэтага, Кітай заахвочвае стварэнне на тэрыторыі КНР рэгіянальных штаб-кватэр транснацыянальных карпарацый і падтрымлівае інвестыцыйную дзейнасць замежных кампаній у цэнтральных, заходніх і паўночна-ўсходніх раёнах краіны, адзначыў кіраўнік кітайскага ўраду.

Кітайская эканоміка, адрозная устойлівым, доўгатэрміновым ростам і паступовай адкрытасцю, будзе генерыраваць больш магчымасцяў для іншых краін, і Кітай застанецца адным з найбольш інвестыцыйна прывабных рэгіёнаў, адзначыў Лі Кэцян.

У наступныя пяць гадоў Кітай імпартуе тавары агульным коштам 8 трлн дол. ЗША, дадаў ён.

Цяперашні форум, галоўная тэма якога - "Дасягненне інклюзіўны росту ў чацвёртай прамысловай рэвалюцыі", засяродзіць галоўную ўвагу на пытаннях прымянення тэхнічных і палітычных інавацый для паскарэння пераходу да больш інклюзіўнага эканамічнага роста, прыярытэтам якога стане рэальнае працаўладкаванне і ўстойлівае развіццё.

У ім прымае ўдзел каля 1500 палітыкаў, афіцыйных асоб, прадпрымальнікаў, навукоўцаў і прадстаўнікоў СМІ з больш чым 90 краін і рэгіёнаў свету.

Штогадовы форум праводзіцца па чарзе ў Даляне і Цяньцзіне / Паўночны Кітай /, пачынаючы з 2007 г.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040