У Кітаі спушчаны на ваду новы эсмінец
  2017-06-28 14:10:12  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Новы эсмінец ВМС НВАК спушчаны на ваду сёння раніцай на Цзянанскай верфі ў Шанхаі.

Карабель водазмяшчэннем 10 тыс. тон распрацаваны і пабудаваны ўласнымі сіламі Кітая. Ён стаў першым эсмінцам новага пакалення ў Кітаі, які абсталяваны перадавым супрацьпаветраным, супрацьракетным, супрацькарабельным і супрацьлодкавым узбраеннем.

Са спускам на ваду эсмінца Кітай перасягнуў на новую ступень развіцця ўласных мінаносцаў, што мае важнае значэнне для стварэння магутных сучасных ваенна-марскіх сіл краіны. Далей новы эсмінец павінен прайсці наладку абсталявання, а таксама пробнае швартаванне, пасля чаго ён будзе здадзены ў эксплуатацыю. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040