Лі Кэцян заклікаў раёны на паўночным усходзе Кітая паскараць рэформы
  2017-06-29 14:48:53  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян падчас інспекцыйнай паездкі ў пілотную зону свабоднага гандлю правінцыі Ляанін заклікаў раёны на паўночным усходзе Кітая паскараць рэформы.

Лі Кэцян адзначыў, што паўночна-ўсходні Кітай мае трывалы эканамічны падмурак і багатыя рэсурсы, павінен выкарыстоўваць магчымасці пілотнай зоны свабоднага гандлю для падтрымання рэформ і адкрытасці і пад'ёму паўночна-ўсходніх раёнаў Кітая. Мясцовыя ўлады павінны прасоўваць рэформы ў галіне прапановы для скарачэння аперацыйных выдаткаў і ўдасканалення ўмоў вядзення бізнесу, што дазволіць прыцягнуць больш інвестыцый.

Лі Кэцян таксама наведаў мясцовае прадпрыемства Bingshan Group, якое ў цяперашні час дэманструе больш высокія паказчыкі і павялічыла свае актывы за кошт мадэлі змешанага кіравання кампаніяй. Прэм'ер Дзяржсавета паказаў, што рынак становіцца ўсё больш складаным на фоне росту патрэбнасцяў у персаніфіцыраваных таварах і паслугах. Гэта стварае новыя дзелавыя магчымасці. Прадпрыемствам трэба кааперавацца для паляпшэння сваіх тэхналогій.

Лі Кэцян заклікаў ВНУ супрацоўнічаць з бізнес-структурамі, каб адукацыя адказвала патрэбам ў працоўнай сферы. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040