Старшыня КНР Сі Цзіньпін спецрэйсам прыбыў у Берлін з дзяржаўным візітам у Федэратыўную Рэспубліку Германія.
Сі Цзіньпін падкрэсліў, што кітайска-нямецкія адносіны цяпер стаяць перад новымі магчымасцямі для развіцця. Ён выказаў спадзяванне, што сумесна з нямецкімі лідарамі будуць вызначаны новыя мэты і спланаваны новыя напрамкі для адносін ўсёабдымнага стратэгічнага партнёрства Кітая і Германіі, кітайска-нямецкія адносіны рушаць на крок далей. Кітай мае намер сумесна прыкладаць намаганні для дасягнення актыўных зрухаў на саміце лідараў краін "Групы 20" у Гамбургу на падмурку леташняга саміту ў Ханчжоу, паслаць пазітыўныя сігналы аб адкрытасці, супрацоўніцтве і агульным выйгрышы, надаць новыя рухаючыя сілы садзейнічанню росту сусветнай эканомікі .