Сі Цзіньпін сустрэўся з канцлерам ФРГ А. Меркель
  2017-07-05 16:22:39  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у аўторак вечарам сустрэўся з канцлерам ФРГ Ангелай Меркель.

Сі Цзіньпін заявіў, што Кітай і Еўропа з'яўляюцца важнымі сіламі ў свеце і ўсебаковымі стратэгічнымі партнёрамі. Паводле яго слоў, кітайскі бок падтрымлівае аб'яднаны, стабільны, квітнеючы і адкрыты Еўрапейскі саюз. Старшыня КНР выказаў спадзяванне, што Германія зможа гуляць лідзіруючую і стабілізуючую ролю ў адносінах паміж Кітаем і ЕС, спрыяць развіццю сувязяў паміж Кітаем і ЕС на высокім узроўні.

Сі Цзіньпін адзначыў, што працэс эканамічнай глабалізацыі знаходзіцца на гістарычным скрыжаванні. Кітай і Германія з'яўляюцца буйнымі дзяржавамі ў сферы гандлю, яны атрымліваюць карысць ад эканамічнай глабалізацыі і падтрымліваюць гэты працэс. Намаганні павінны быць накіраваны на тое, каб працэс эканамічнай глабалізацыі стаў больш актыўным, інклюзіўным, устойлівым і тым, што прыносіць карысць усім краінам.

А. Меркель горача вітала прыезд Сі Цзіньпіна ў Германію з дзяржаўным візітам. Яна заявіла, што яе вельмі ўразіла сустрэча са старшынёй Сі Цзіньпінам у мінулым годзе ў Ханчжоу, і адзначыла, што яны правялі гутарку ў спрыяльнай атмасферы і дасягнулі кансенсусу. Па словах А. Меркель, Кітай дасягнуў выдатных поспехаў у развіцці эканомікі, і ў цяперашні час нямецка-кітайскія адносіны развіваюцца плённа, практычнае супрацоўніцтва паміж імі прынесла багатыя вынікі. Яна заявіла, што Германія мае намер прыкласці сумесныя з Кітаем намаганні для прасоўвання развіцця сувязяў паміж ЕС і Кітаем. Германія надае вялікую ўвагу важнай ролі Кітая ў міжнародных справах, яна станоўча ацэньвае тое, што Кітай падтрымлівае мультылатэралізм, а таксама дзякуе кітайскаму боку за падтрымку Германіі ў паспяховым правядзенні саміту "Групы дваццаці" у Гамбургу, заявіла А. Меркель.

Лідары дзвюх дзяржаў таксама азнаёмілі адзін аднаго з сітуацыяй унутранага развіцця ў сваіх краінах і абмяняліся думкамі па пытаннях, што ўяўляюць узаемную цікавасць.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040