Прэм'ер-міністр Ірака абвясціў пра перамогу ў бітве за Масул
  2017-07-10 09:17:54  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер-міністр, галоўнакамандуючы УС Ірака Хейдар аль-Абадзі абвясціў, што ўрадавая армія падчас ваеннай аперацыі ў Масуле атрымала перамогу.

У заяве кабінета прэм'ер-міністра гаворыцца: "Галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі Ірака Хейдар аль-Абадзі ўжо прыбыў у вызвалены Масул, а таксама павіншаваў гераічных салдат і народ Ірака з перамогай".

Масул - другі найбуйнейшы горад Ірака, размешчаны ў 400 км на поўнач ад ірацкай сталіцы Багдада. У чэрвені 2014 года горад быў захоплены баевікамі экстрэмісцкай групоўкі "Ісламская дзяржава" і стаў генеральнай штаб-кватэрай і цэнтрам кіравання гэтай арганізацыі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040