У фокусе ўвагі Кітая: кітайскі востраў Гулан'юй уключаны ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА
  2017-07-10 16:21:29  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Востраў Гулан'юй у правінцыі Фуцзянь на ўсходзе Кітая, вядомы сваёй разнастайнай архітэктурай і мультыкультурнай гісторыяй, у суботу быў уключаны ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Востраў у свой час быў міжнародным паселішчам. Тут размясціліся 13 консульстваў, а таксама цэрквы, бальніцы, школы і паліцэйскія ўчасткі, пабудаваныя замежнікамі ў другой палове 19-га стагоддзя.

У цяперашні час на востраве налічваецца больш за 2000 некранутых часам гістарычных будынкаў, дзякуючы чаму ён стаў адным з міжнародных паселішчаў у Кітаі, што вельмі добра захавалася.

Гулан'юй займае першае месца ў Кітаі па колькасці фартэпіяна на душу насельніцтва. Каля 600 фартэпіяна на востраве плошчай менш за 2 кв. км - сапраўды ўражлівы паказчык.

Многія вядомыя кітайскія музыканты нарадзіліся на Гулан'юе. Нездарма яго называюць "востравам фартэпіяна".

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040