Сі Цзіньпін падкрэсліў неабходнасць непахіснага прасоўвання рэформы судовай сістэмы КНР
  2017-07-11 09:03:01  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Генеральны сакратар ЦК КПК, старшыня КНР, старшыня Цэнтральнага ваеннага савета Сі Цзіньпін на днях даў важныя ўказанні па рэформе судовай сістэмы краіны.

Сі Цзіньпін сказаў, што яна займае важнае месца ва ўсебаковым паглыбленні рэформаў у Кітаі і кіраванні дзяржавай на прававой аснове. Яна будзе мець важнае значэнне для садзейнічання мадэрнізацыі сістэмы кіравання дзяржавай.

Сі Цзіньпін адзначыў, што ў адпаведнасці з патрабаваннямі ЦК КПК палітыка-юрыдычныя органы краіны павінны непахісна прасоўваць рэформу судовай сістэмы, рашуча ісці па сацыялістычным правававым шляху з кітайскай спецыфікай.

Сі Цзіньпін сказаў, што за перыяд пасля правядзення 18-га з'езда КПК у 2012 годзе палітыка-юрыдычныя структуры Кітая дамагліся сур'ёзных вынікаў у ажыццяўленні рэформы, што дазволіла ўмацаваць давер грамадства да судовых органаў і адыграла важную ролю ў абароне роўнасці і справядлівасці ў грамадстве.

Сі Цзіньпін адзначыў важнасць спалучэння паглыблення рэформы судовай сістэмы з ужываннем сучасных тэхналогій, пастаяннага ўдасканалення і развіцця сацыялістычнай судовай сістэмы з кітайскай спецыфікай.

10 ліпеня ў горадзе Гуйян, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Гуйчжоу / Паўднёва-Заходні Кітай /, пачала працу Усекітайская нарада па садзейнічанні рэформе судовай сістэмы. Член Палітбюро ЦК КПК, сакратар Палітыка-юрыдычнай камісіі ЦК КПК Мэн Цзяньчжу азнаёміў удзельнікаў нарады з указаннямі Сі Цзіньпіна.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040