Кітай пачне масавую вытворчасць самалётаў ARJ21-700
  2017-07-11 15:19:32  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайская карпарацыя камерцыйнай авіяцыі /COMAC/ на днях атрымала ліцэнзію на пачатак масавай вытворчасці першага кітайскага рэгіянальнага самалёта ARJ21-700.

Карпарацыя COMAC заявіла, што ліцэнзія на вытворчасць самалётаў ARJ21-700 была выдадзена ў нядзелю Дзяржаўным упраўленнем грамадзянскай авіяцыі Кітая.

Паведамляецца, што кампанія плануе да канца бягучага года паставіць заказчыкам пяць авіялайнераў ARJ21-700.

COMAC ужо атрымала ад 19 кліентаў заказы на 413 лайнераў ARJ21-700. Першы самалёт ARJ21-700 быў пастаўлены кітайскай авіякампаніі "Чэнду Эйрлайнс" 29 лістапада 2015 года. Да дадзенага моманту самалёты ARJ21-700 удала перавезлі ў агульнай колькасці 15 тыс. пасажыраў.

Кітай у апошнія гады актывізуе намаганні па стварэнні ўласных камерцыйных самалётаў. Акрамя ARJ21-700, COMAC таксама выпусціла значна больш буйны самалёт C919 - пасажырскі вузкафюзеляжны самалёт, які пазіцыянуецца ў якасці канкурэнта мадыфікаванай версіі Airbus A320 і новага пакалення самалётаў Boeing 737.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040