Кітай паскорыць фарміраванне экалагічна чыстай энергетычнай сістэмы
  2017-07-12 16:40:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Паводле статыстыкі Міністэрства навукі і тэхнікі КНР, на канец 2016 года ў Кітаі выраблялася і знаходзілася ў карыстанні 50 % агульнасусветнай колькасці аўтамабіляў на новых крыніцах энергіі. Аб'ём вытворчасці аўтамабіляў на новых крыніцах энергіі перавысіў 500 тыс. штук, а ў карыстанні знаходзілася больш за 1 млн такіх аўтамабіляў.

У цяперашні час Кітай актыўна праводзіць рэформы ў энергетычнай сферы. Пры захаванні надзейнага і гарантаванага энергазабеспячэння дасягнуты прыкметныя поспехі ў пашыраным укараненні навукова-тэхнічных і сістэмна-арганізацыйных інавацый, інтэнсіўным развіцці экалагічна чыстай нізкавугляроднай энергетыкі, актыўных мерах па аптымізацыі структуры энергарэсурсаў.

На днях ў Куньміне (правінцыя Юньнань, Паўднёва-Заходні Кітай) адбыўся 3-ы Форум па экалагічна чыстых крыніцах энергіі ў рамках саміту краін Усходняй Азіі. Намеснік начальніка Дзяржаўнага ўпраўлення па справах энергетыкі КНР Лі Фаньжун, выступаючы на форуме, адзначыў, што Кітай займае першае месца ў свеце па колькасці дзеючых гідра-, ветра- і геліяэнергетычных установак і па колькасці ўстановак атамнай энергетыкі, якія будуюцца.

"Замена традыцыйных крыніц энергіі экалагічна чыстымі - гэта загад часу", - сказаў у інтэрв'ю кар. Сіньхуа дырэктар Галоўнага інстытута гідраэнергетычнага і гідратэхнічнага планавання і праектавання КНР Чжэн Шэн'ань. Паводле яго слоў, вектар і закон развіцця дыктуюць рух ад высокавугляродной да нізкавугляроднай, ад нізкаэфектыўнай да высокаэфектыўнай, ад экалагічна бруднай да экалагічна чыстай, ад няўстойлівай да ўстойлівай энергетыкі.

У сапраўдны момант Кітай актыўна фарміруе сістэму фінансавання "зялёных" праектаў, стымулюе развіццё "зялёных" вытворчасцяў, заахвочвае інвестыцыі ў чыстую энергетыку.

Лі Фаньжун паабяцаў, што Кітай працягне пераход на новыя спосабы вытворчасці і спажывання энергіі, паскорыць фарміраванне экалагічна чыстай, нізкавугляроднай, бяспечнай, высокаэфектыўнай і сучаснай энергетычнай сістэмы.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040